Аўдыягід
Апісанне
Левы прыток Дняпра. Пачынаецца на Смаленскім узвышшы, перасякае Магілёўскую і Гомельскую вобласці і ўпадае ў Дняпро на мяжы з Украінай. У месцы ўпадзення на правым беразе Дняпра стаіць горад Лоеў. Акрамя яго на берагах Сожа размясціліся гарады Гомель, Ветка, Чачэрск, Крычаў. Даўжыня ракі ад вытоку да вусця 648 кіламетраў, у межах Беларусі – 451 кіламетр. Звілістае рэчышча ў верхнім цячэнні дасягае шырыні 40–80 метраў, у ніжнім – 90–120 і дасягае 200 метраў. У верхнім цячэнні берагі Сожа, у асноўным, стромкія і абрывістыя, а вось ніжэй, паўднёвей Веткі – спадзістыя з шырокімі пяшчанымі пляжамі. Курорты і шматлікія базы адпачынку перасталі быць гэтак папулярнымі, як раней, з-за аварыі на Чарнобыльскай АЭС. Але для падарожжаў і пазнання прыроды тут ёсць вельмі цікавыя аб’екты, такія як біялагічны заказнік «Днепра-Сожскі» з паромнай пераправай. А яшчэ на рацэ стаіць Гомель з яго палацава-паркавым комплексам, памятаеш?
Каментарыі