Аўдыягід
Апісанне
Другая ў Беларусі па працягласці рака пасля Дняпра. Агульная яе даўжыня 1 020 кіламетраў, у межах краіны 338 кіламетраў. Пачынаецца на Валдайскім узвышшы, працякае «транзітам» па беларускай тэрыторыі, перасякае Латвію і пад мясцовай назвай Даўгава ўпадае ў Рыжскі заліў Балтыйскага мора. У старажытнасці па гэтай воднай артэрыі праходзіў гандлёвы шлях «з варагаў у грэкі». Заходняя Дзвіна са сваімі прытокамі ўтварае густую рачную сетку з мноствам азёр вакол. Найбуйнейшыя з іх: Асвейскае, Лукомскае, Снуды, Дрывяты. Даліна ракі амаль на ўсім працягу глыбока ўрэзаная з надпойменнымі тэрасамі. Шырыня рэчышча 100–150 метраў, але даходзіць і да 700. Рэчышча звілістае з перакатамі, выспамі. На рацэ шмат парогаў, гэта, хутчэй за ўсё, і прыцягвае аматараў экстрэмальнага воднага турызму. Усё лета з чэрвеня да жніўня па Заходняй Дзвіне і яе прытоках падарожнічаюць на лодках і байдарках. На рацэ – гарады Віцебск, Полацк, Наваполацк, Дзісна, Верхнядзвінск.
Каментарыі