Аўдыягід

Апісанне

Правы прыток Дняпра, цалкам беларуская рака на ўсім сваім працягу ў 561 кіламетр. Пачынаецца ў Беларусі, у 1 кіламетры на паўднёвы захад ад горада Докшыцы і заканчваецца ў Беларусі пры ўпадзенні ў Дняпро у Гомельскай вобласці. Працякае праз азёры Медзазол і Палік. Пойма нізкая і забалочаная, шырыня рэчышча ад 15–20 метраў у вярхоўях да 60–80 у сярэднім цячэнні, дасягае 130 метраў – у вусці. Багатыя сваёй разнастайнасцю і прыгажосцю прыродныя комплексы поймы Бярэзіны ахоўваюцца і захоўваюцца дзяржавай. Гэта Бярэзінскі біясферны запаведнік, гідралагічныя заказнікі «Заазер’е» і «Гайна-Бродня», ландшафтныя заказнікі «Чарнявіцкі», «Свіслацка-Бярэзінскі», «Выдрыца» і «Смычок». Бярэзіна – цудоўнае месца для адпачынку і воднага турызму, асабліва для сплаву на плытах. На берагах ракі размясціліся гарады Светлагорск, Асіповічы, Беразіно, Бабруйск, Барысаў. Згадаўшы Барысаў, узнікаюць паралелі: Бярэзіна, 1812 год, пераправа, скарб Напалеона... Што захоўваюць воды гэтай ракі?

Каментарыі

Загрузка карты...