Аўдыягід

Апісанне

Па сваёй працягласці Нёман – трэцяя рака ў Беларусі пасля Дняпра і Заходняй Дзвіны. Агульная даўжыня 914 кіламетраў і 436 з іх прыпадае на тэрыторыю нашай краіны. Рака пачынаецца на Мінскім узвышшы, лічыцца – з дзвюх невялікіх рэчак Нёманец і Лоша, якія нясуць свае воды з балот у розныя бакі, а потым злучаюцца ў вялікі паўнаводны Нёман. Упадае ў Куршскі заліў Балтыйскага мора пад назвай Нямунас. На ўсім сваім працягу гэта вельмі маляўнічая рака, дзюны і ўзвышшы, тыя, што засталіся пасля ледавіка, аблямоўваюць з абодвух бакоў звілістае рэчышча. Шырыня ракі ў верхнім цячэнні 35–40 метраў, у ніжнім 180–400 метраў, месцамі даходзіць да 600. Сярэдняя глыбіня 3–4 метры. На берагах Нёмана размясціліся зоны адпачынку, курорты і турысцка-аздараўленчыя комплексы. Гарады Стоўбцы, Масты, Гродна падладжваюць сваё жыццё пад рытм гэтай магутнай ракі, у Гродне нават ёсць порт. Турысты любяць сплаўляцца на байдарках, а купацца тут можна 85 дзён у годзе – такая працягласць купальнага сезону.

Каментарыі

Загрузка карты...