Аўдыягід

Апісанне

Галоўная водная артэрыя Беларускага Палесся цячэ сярод бязмежных балот у асяроддзі лабірынтаў прытокаў і старыц. Даўжыня яе 761 кіламетр, 495 з іх прыпадаюць на тэрыторыю Беларусі. Пачынаецца Прыпяць недалёка ад украінскага горада Ковель і нясе свае воды ў Дняпро. Прыпяць – правы прыток Дняпра. Берагі на ўсім працягу розныя: і спадзістыя, і стромкія, на звілінах бываюць абрывістымі. У Прыпяці вельмі шырокая пойма, якая падчас вясновай паводкі дасягае 30 кіламетраў. Шырыня рэчышча ад 4–5 метраў у вярхоўі, да 250 у нізоўі – гэта на тэрыторыі Беларусі, а вось пры ўпадзенні ў Кіеўскае вадасховішча шырыня Прыпяці дасягае 4–5 кіламетраў. Увесну рака паўнаводная, а ў верасні–кастрычніку мялее. На Прыпяці размешчаны гарады Пінск, Тураў, Петрыкаў, Мазыр, Нароўля. Унікальная прырода поймы ракі, багацце яе рыбных рэсурсаў прыцягваюць у летні час мноства турыстаў, а ўжо рыбакі любяць Прыпяць у любы час года.

Каментарыі

Загрузка карты...