Аўдыягід

Помнікі архітэктуры, якія захаваліся на тэрыторыі Беларусі, – гэта сапраўдныя беларускія каштоўнасці, цуды Беларусі, яе візітная картка. На жаль, многія тварэнні рук чалавечых не пашкадаваў час, але тым, што «жывыя»... Чытаць далей
Помнікі архітэктуры, якія захаваліся на тэрыторыі Беларусі, – гэта сапраўдныя беларускія каштоўнасці, цуды Беларусі, яе візітная картка. На жаль, многія тварэнні рук чалавечых не пашкадаваў час, але тым, што «жывыя» да гэтага часу, ужо не пагражае забыццё. А імклівы час толькі дадае ім каштоўнасць і самабытнасць.

На нашай карце паказаны архітэктурныя збудаванні, якія не толькі захаваліся, але і адноўлены. Яны – наш нацыянальны набытак, некаторыя ўнесены ў Спіс сусветнай спадчыны ЮНЕСКА. Убачыць іх можа любы чалавек: і беларус, і госць нашай краіны.

Уважліва паглядзі на карту. Можа, ты жывеш побач з адным з архітэктурных цудаў Беларусі? Уяўляеш, як табе пашанцавала, ты «дакрануўся» да гісторыі. А, можа, ты ведаеш іншыя помнікі архітэктуры, бо на карце паказаны далёка не ўсе.

loader
Загрузка карты...