Палац Матэвуша Бутрымовіча

Брэсцкая вобл., г. Пінск, вул. Леніна, 44
  • (1)
Паведаміць пра памылку Я ўладальнік

Апісанне

Яго яшчэ называюць пінскі «Мур». Палац прадстаўляе архітэктурную эпоху пераходу ад класіцызму да барока. Ён належаў гаспадарчаму і палітычнаму дзеячу Рэчы Паспалітай Матэвушу Бутрымовічу, які быў пінскім старастам. Вядомы беларускі мастак Напален Орда, дарэчы, яго унук. Палац быў пабудаваны з цэглы ў 1784–1790-х гадах на левым беразе Піны па праекце віленскага архітэктара Шыльдхаўза. Памятная пліта ў падмурак палаца была закладзеная ў прысутнасці тады яшчэ караля Рэчы Паспалітай Станіслава Аўгуста Панятоўскага. Будынак сіметрычны П-падобны. Паверхаў усяго 1, але на высокім паўпаверхавым цокалі. У цэнтры фасада – паўкруглы эркер з калонамі, а па баках будынка – 2 порціка і таксама з калонамі. Гэтыя тры корпусы ўтвараюць парадны двор, звернуты ў бок ракі Піны. Да Вялікай Айчыннай вайны палацам валодалі нашчадкі Бутрымовіча – адукаваныя і творчыя людзі. У пасляваенны час палац, можна сказаць, таксама служыў мастацтву і творчасці: тут была друкарня, потым кінатэатр «Піянер», пазней – Дом піянераў. У 2009 годзе пасля рэстаўрацыі тут размясціліся філіял Музея Беларускага Палесся і Палац шлюбаў. Так што гэтая славутасць Пінска як быццам і будавалася для таго, каб беражліва захоўваць мінулае і клапаціцца пра будучыню свайго горада. І ўпрыгожваць яго…

Iншыя месцы

Каментары

Загрузка карты...