Аўдыягід

Вялізныя камяні – валуны – вельмі характэрная з’ява для беларускага ландшафту, і асабліва паўночнай яе часткі. Яны сведкі і вынік «ледавіковага перыяду», які завяршыўся прыкладна 14 тыс. гадоў таму. Ледавік... Чытаць далей
Вялізныя камяні – валуны – вельмі характэрная з’ява для беларускага ландшафту, і асабліва паўночнай яе часткі. Яны сведкі і вынік «ледавіковага перыяду», які завяршыўся прыкладна 14 тыс. гадоў таму. Ледавік пакінуў пасля сябе пагоркі, рэкі, азёры і вось гэтыя абломкі скандынаўскіх гор, якіх так шмат на Браслаўшчыне. Самыя вялікія з іх маюць свае ўласныя назвы: «Вялікі камень Браслаўскі», «Каровін камень», «Марцін-камень», «Божы след», «Цудадзейны Камень», «Пастуховы Камень»... А ўжо з назвай «Чортаў камень» не злічыць валуноў па ўсёй Беларусі.
loader
Загрузка карты...