Аўдыягід
Беларусь за сваю шматвяковую гісторыю не раз падвяргалася нападу непрыяцеля то з захаду, то з усходу. З-за свайго геаграфічнага становішча станавілася міжвольнай удзельніцай чужых войнаў, якія праносіліся па яе тэрыторыі,... Чытаць далей
Беларусь за сваю шматвяковую гісторыю не раз падвяргалася нападу непрыяцеля то з захаду, то з усходу. З-за свайго геаграфічнага становішча станавілася міжвольнай удзельніцай чужых войнаў, якія праносіліся па яе тэрыторыі, пакідаючы пасля сябе гора, страты, разруху і смерць. Самай разбуральнай і кровапралітнай для нас была Вялікая Айчынная вайна, якая доўжылася на беларускай зямлі 3 гады, 1 месяц, 6 дзён і забрала жыццё кожнага трэцяга беларуса. Даваенная колькасць насельніцтва – 9,1 млн чалавек аднавілася толькі ў 1972 годзе. З 270 гарадоў Беларусі было разбурана і разрабавана 209, спалена больш за 600 вёсак, 186 з якіх ужо не адрадзіліся.
У месцах гераічных бітваў і чалавечых трагедый створаны сімвалічныя мемарыяльныя комплексы і ўстаноўлены абеліскі.
У месцах гераічных бітваў і чалавечых трагедый створаны сімвалічныя мемарыяльныя комплексы і ўстаноўлены абеліскі.