Мемарыяльны комплекс «Дальва»

Мінская вобл., Лагойскі раён
  • (1)
Паведаміць пра памылку Я ўладальнік

Аўдыягід

Апісанне

Дальва – «сястра» Хатыні, яна паўтарыла яе лёс. У 80-ці кіламетрах ад Мінска і ў 20-ці – ад Хатыні, на месцы спаленай вёскі ў 1973 годзе адкрыты мемарыяльны комплекс «Дальва». У цэнтры – чатырохмятровая скульптура «Маці і дзіця»: да ног жанчыны прыціснуўся хлопчык, як быццам просіць абароны і выратавання, за імі – сімвалічныя абвугленыя бэлькі спаленага дома, які стаў апошнім прытулкам для 44 жыхароў вёскі Дальва, 29 з якіх былі дзеці ад 2 да 15 гадоў. Трагедыя адбылася за 10 дзён да вызвалення Беларусі.

Iншыя месцы

Каментарыі

Загрузка карты...