Мемарыяльны комплекс «Буйніцкае поле»

Магілёўская вобл., Магілёўскі раён, аг. Буйнічы
  • (1)
Паведаміць пра памылку Я ўладальнік

Аўдыягід

Апісанне

Знаходзіцца ў прыгарадзе Магілёва, каля аграгарадка Буйнічы. Комплекс быў адкрыты 9 мая 1995 года, а з 2002 года з’яўляецца гісторыка-культурнай каштоўнасцю Беларусі. Комплекс быў створаны ў памяць пра гераічную абарону Магілёва, пра подзвіг і мужнасць чырвонаармейцаў і апалчэнцаў. У ліпені 1941 года яны 23 дні ўтрымлівалі рубяжы на подступах да горада. 12 ліпеня пачаўся страшны бой, які стаў прыкладам самаахвярнасці і гераізму: з 70 нямецкіх танкаў было падбіта 39, адбіта некалькі нападаў, бой доўжыўся 14 гадзін. Мемарыял – 27-мятровая чырвоная капліца, у якой устаноўлены дошкі памяці з імёнамі ўсіх абаронцаў Магілёва, якія ўдзельнічалі ў абароне, у капліцы ўсталяваны маятнік Фуко, а пад капліцай знаходзіцца склеп, дзе захоўваюцца астанкі невядомых салдат. Алеі злучаюць капліцу з аркай-уваходам, «Возерам слёз», каменем-валуном «Канстанцін Сіманаў». Пісьменнік у якасці ваеннага карэспандэнта 2 дні быў відавочцам і ўдзельнікам гэтай бітвы, але памяць пра яе захоўваў да канца сваіх дзён. Прах Канстанціна Сіманава па яго завяшчанні быў развеяны над Буйніцкім полем. Легендарная бітва лягла ў аснову рамана К. Сіманава «Жывыя і мёртвыя», ёсць выдатны мастацкі фільм з такой жа назвай, ты ў свой час абавязкова прачытай або паглядзі.

Iншыя месцы

Каментарыі

Загрузка карты...