Аўдыягід

Апісанне

Разьба па дрэве ў Беларусі вядомая са старажытнасці. З каменнага веку, дзякуючы археолагам, да нашых дзён дайшлі фігуркі людзей і жывёл, выразаных або, дакладней, высечаных з дрэва. Гэты від народнай творчасці жыў на нашай зямлі заўсёды. Разьбой упрыгожваліся іканастасы, алтары, сцены палацаў і культавых збудаванняў. Невыпадкова беларускія майстры-разьбяры запрашаліся ў Маскву і іншыя гарады. Яны працавалі над іканастасам Смаленскага сабора Новадзявочага манастыра ў Маскве, дэкаравалі фасад і інтэр’ер царскага палаца ў сяле Каломенскім. Майстры драўлянага дойлідства ўпрыгожвалі і побыт простых людзей. Асабліва была распаўсюджаная «прапілоўка», гэта значыць скразны ажурны ўзор, якім упрыгожвалі карнізы, лесвіцы, мэблю. І ў наш час традыцыі разьбы па дрэве не страчаны. З усіх вядомых відаў разьбы самай старажытнай з’яўляецца контурная і аб’ёмная разьба. Контурная нагадвае гравіраванне і выконваецца паглыбленымі лініямі на гладкім фоне, а аб’ёмная стварае трохмерны малюнак – скульптуру. Геаграфія беларускага драўлянага дойлідства шырокая. Калі, напрыклад, ты прыедзеш у Крычаў, то ўбачыш цэлы парк драўляных скульптур, своеасаблівы музей пад адкрытым небам. Яго стварыў мясцовы майстар Дзмітрый Дабравольскі, які сваё жыццё акружыў прыгажосцю і шчодра дзеліцца ёю з землякамі.

Iншыя месцы

Каментары

Загрузка карты...