Аўдыягід

Апісанне

Дэкаратыўны роспіс – гэта адзін з відаў народнага дэкаратыўна-прыкладнога мастацтва. Роспіс выконваўся алейнымі фарбамі на дрэве, шкле, палатне, паперы. Асаблівай маляўнічасцю, прыгажосцю, гармоніяй дэкору і формы вылучаліся «куфары» народных майстроў з вёсак Агова, Опаль Іванаўскага, Крамно, Хомск, Заверша Драгічынскага раёна.
Па канструкцыі «куфар» – гэта скрыня, кофр, скрынка, кораб прамавугольнай формы памерам 110 на 80 на 60 сантыметраў з выпуклым верхам і дзвюма ручкамі па баках. Часта куфар упрыгожвалі і замацоўвалі металічнай акоўкай у выглядзе жалезных дужак і палос. Паверхня перад роспісам афарбоўваецца ў цёмна-зялены або блакітны колер. Плоскасць палосамі падзялялася на некалькі прамавугольнікаў, якія запаўняліся кампазіцыямі ў выглядзе букетаў, вянкоў, гірляндаў, лісця, гронак ягад, садавіны. Выявы заўсёды мелі сэнсавы падтэкст. Добрыя запаветы і пажаданні маглі быць нават напісаны на пярэдняй сценцы куфара. Прыгожы размаляваны куфар быў упрыгожаннем дома, у ім захоўвалася ўсё самае каштоўнае або дарагое, і перш за ўсё пасаг маладой. І пасля вяселля куфар разам са змесцівам перавозіўся ў дом маладога. І з маладой, вядома.

Iншыя месцы

Каментары

Загрузка карты...