Аўдыягід

Апісанне

Драўляныя ёмістасці для захоўвання і дастаўкі прадуктаў у любым выглядзе: вадкім, цвёрдым, вязкім, сыпкім – рабілі майстры-бондары. У наш час гэтыя вырабы саступілі месца разнастайным металічным, фарфоравым, пластмасавым ёмістасцям. Але энергетыку прыроднага матэрыялу, якім з’яўляецца дрэва, і перш за ўсё «цар» беларускіх дрэў – дуб, з яго водарам і цяплом, не заменіць нішто. А якія разнастайныя «імёны» былі толькі ў пасудзін для вады: бочка, кадка і кадушка, біклага, барылка, конаўка. Адметныя рысы вырабаў з дуба, хвоі, елкі, асіны – гэта іх практычнасць, функцыянальнасць, лаканічнасць формаў і нават прыгажосць. У нашай краіне бондарства як рамяство існуе да гэтага часу, асабліва ў сельскай мясцовасці і асабліва ў Мінскай вобласці. Барысаўскі і Слуцкі раёны заўсёды славіліся сваімі бондарамі.

Iншыя месцы

Каментары

Загрузка карты...