Аўдыягід

Апісанне

Неглюбскія ручнікі адрозніваюцца ювелірнасцю выканання складанага арнаменту з мудрагелістых геаметрычных і раслінных элементаў, якія гэтак жа мудрагеліста і называюцца: «крывулі», «павукі», «казельчыкі», «елкі», «кучараўкі». Сярэдзіна ручніка запаўняецца вузкімі каляровымі палоскамі: белымі, чырвонымі, чорнымі. Гэта традыцыйныя колеры, у апошні час сталі дадаваць жоўты, зялёны і сіні колеры. Ручнікі даўжынёй да 5 метраў і шырынёй 40–50 сантыметраў на канцах упрыгожваюцца махрамі або карункамі. Майстэрства неглюбскіх майстроў вядома далёка за межамі нашай краіны: ручнікі нерэальнай прыгажосці з Неглюбкі радавалі вока наведвальнікаў міжнародных выстаў у Францыі, Бельгіі, Японіі.

Iншыя месцы

Каментары

Загрузка карты...