Аўдыягід

Апісанне

З металамі людзі пачалі працаваць яшчэ ў каменным веку. Жалеза было самароднае або метэарытнае, з «нябесных» камянёў. Нашы продкі здабывалі яго з балотнай руды, а з атрыманых загатовак выкоўвалі наканечнікі для дзідаў, нажы, збрую, упрыгожанні. Пазней з жалеза сталі каваць зброю, падковы, розныя бытавыя прыстасаванні. Кавалі заўсёды былі паважанымі і нябеднымі людзьмі, метал яны часта не плавілі самі, а куплялі ў плавільшчыкаў. Потым ужо ў сваіх кузнях плавілі, залівалі ў форму, хілілі, скручвалі, чаканілі, карацей, «варажылі» над жалезам. Звычайна кузні размяшчаліся на «водшыбе», далей ад жылых будынкаў для бяспекі, бо каваль працаваў з агнём. У кузні быў горн (печ для нагрэву металу), ёмістасць для астуджэння і кавадла з молатам, малаткамі і іншымі інструментамі. Акрамя таго, што каваль павінен валодаць сілай, кавальскаму майстэрству навучаліся на працягу 6–7 гадоў. Гэта рамяство заўсёды было авеяна легендамі і міфамі, бо толькі каваль мог зрабіць жалеза паслухмяным, што было дзіўным і незразумелым. На самой справе ёсць нешта містычнае ў тым, як з кавалка металу пад ударамі молата раптам атрымліваецца незвычайнай прыгажосці ці мудрагелістай формы выраб. Кавалёў часта лічылі знахарамі, лекарамі, людзьмі, якія «водзяцца з нячыстай сілай». Успомні гогалеўскага Вакулу.
З часам кавальская справа відазмянялася, змянялася тэхналогія апрацоўкі металаў, з’явіліся кавальскія цэхі, штампоўка. Але цікавасць да гэтага старажытнага рамяства не згасла і сёння, многія людзі гатовыя плаціць немалыя грошы за прыгажосць і індывідуальнасць кованых вырабаў.
У Дудутках ёсць музей старажытных рамёстваў, дзе можна паглядзець і нават паўдзельнічаць у «кавальскай справе» і самім дакрануцца да чараўніцтва.

Iншыя месцы

Каментарыі

avatar
Svetlana
Очень важная информация
10.09.2019
Загрузка карты...