Аўдыягід

Апісанне

Полацк – самы старажытны беларускі горад. Упершыню ён згадваецца ў летапісных крыніцах у 862 годзе. Ён калісьці быў сталіцай Полацкага княства – першай беларускай дзяржавы. Полацк – гэта адзін з найпрыгажэйшых гарадоў Беларусі, радзіма Еўфрасінні Полацкай і Францыска Скарыны. Менавіта тут знаходзіцца геаграфічны цэнтр Еўропы, пра што кажа памятны знак, усталяваны ў горадзе ў кропцы з каардынатамі 55 градусаў 30 хвілін паўночнай шыраты і 28 градусаў 48 хвілін усходняй даўгаты, і дзе кожны жадаючы можа атрымаць сертыфікат пра тое, што ён пабываў у цэнтры Еўропы.
Герб Полацка мае шматвяковую гісторыю і з’яўляецца адным з найбольш старажытных гарадскіх гербаў Беларусі. Полацк атрымаў магдэбургскае права ў 1580 годзе ад караля Стафана Баторыя. У прывілее, так называлася спецыяльнае распараджэнне на атрыманне гарадскога самакіравання, было апісанне і герба горада, на якім павінен быць «корабль окрентовай». Таму з вялікай доляй верагоднасці можна сцвярджаць, што, як бы ні відазмяняўся з часам герб Полацка, сёння ён падобны на першы гарадскі герб. На блакітным фоне трохмачтавы карабель з разгорнутымі сярэбранымі ветразямі разгойдваецца на срэбраных хвалях. Герб Полацка распавядае і пра славутае мінулае горада на шляху «з варагаў у грэкі», і пра яго имкненне ў будучыню на ўсіх ветразях, і пра яго жаданне стаць яшчэ лепшым, камфортнейшым, цяплейшым.

Каментарыі

avatar
Anna
Интересный город!
16.05.2023
Загрузка карты...