Аўдыягід

Апісанне

Брэст, Берасце, Брэст-Літоўск, Брэст-над-Бугам – гэта ўсё назвы аднаго горада – сучаснага Брэста, самага заходняга абласнога цэнтра, з насельніцтвам 348 тыс. чалавек. Горад упершыню згадваецца ў летапісе ў 1019 годзе, значыць, у 2019 годзе Брэсту споўніцца 1000 гадоў. Ён паўстаў на мысе ля зліцця дзвюх рэк: імклівага Буга і ціхага Мухаўца. Выгаднае геаграфічнае становішча горада дазваляла кантраляваць водныя і сухапутныя шляхі, якія накіроўваліся да Балтыкі з усходу і поўдня. У эпоху Вялікага Княства Літоўскага тут была адна з буйнейшых мытняў, якія прыносілі немалы даход квітнеючаму гораду, які другім у дзяржаве (пасля сталіцы Вільні) атрымаў магдэбургскае права, гэта было ў 1390 годзе.
Горад атрымаў уласны герб з срэбраным лукам і стралой на блакітным фоне. У кожным гербе закладзены глыбокі сімвалічны сэнс: і «брэсцкі» лук са стралой азначаюць адвагу і мужнасць абаронцаў роднай зямлі. Брэст калісьці называлі «палескай Венецыяй», так як горад займаў некалькі астравоў, але ў 1830 годзе пачалося будаўніцтва Брэсцкай крэпасці, якая «пасунула» горад, заняўшы чатыры востравы. Зараз гэта галоўная славутасць горада, пакрытая незгасальнай славай яе абаронцаў у самым пачатку Вялікай Айчыннай вайны. У пачатку XV стагоддзя ў Брэсце распрацоўваўся план Грунвальдскай бітвы (1410 г.), у канцы XVI стагоддзя (1596 г.) тут была абвешчаная царкоўная унія, якая аб’яднала заходнюю і ўсходнюю галіны хрысціянства, а ў 1918 годзе быў падпісаны Брэсцкі мірны дагавор. Недалёка ад Брэсцкай крэпасці знаходзіцца ўнікальны археалагічны музей «Бярэсце», створаны на гарадзішчы VIII стагоддзя. Сучасны Брэст – гэта не толькі адміністрацыйны, але і буйны прамысловы і культурны цэнтр вобласці. Горад студэнцкі, спартыўны, тэатральны, а па духу – гасцінны, прыязны і цікавы. Толькі ў ім ліхтары на пешаходнай вуліцы запальвае прафесійны «ліхтаршчык».

Каментарыі

Загрузка карты...