Мемарыяльны комплекс «Брэсцкая крэпасць-герой»

г. Брэст, вул. Герояў абароны Брэсцкай крэпасці, 60
  • (0)
Паведаміць пра памылку Я ўладальнік

Кантакты

Аўдыягід

Апісанне

Першыя ўдары нямецка-фашысцкіх захопнікаў 22 чэрвеня 1941 года прыняла на сябе Брэсцкая крэпасць. Больш за месяц гарнізон крэпасці трымаў абарону ў поўным акружэнні і ізаляцыі без забеспячэння вадой, ежай і боепрыпасамі. Ужо быў захоплены Мінск, немцы набліжаліся да Смаленска, а пагранічнікі лейтэнанта Андрэя Кіжаватава і салдаты гарнізона крэпасці пад камандаваннем маёра Пятра Гаўрылава змагаліся, сцякаючы крывёй, да апошняга патрона і ўздыху. Подзвіг абаронцаў Брэсцкай крэпасці стаў прыкладам мужнасці і адвагі, вернасці прысязе і воінскаму абавязку. 8 мая 1965 года крэпасці прысвоена званне «крэпасць-герой», а ў 1971 годзе адкрыты мемарыяльны комплекс «Брэсцкая крэпасць-герой». Ты яшчэ не быў там? Значыць, пабываеш у свой час і сам убачыш манумент «Мужнасць», скульптурную кампазіцыю «Смага», абеліск «Штык», плошчу Цырыманіялаў, Вечны агонь. Усё гэта ўражвае, нагадвае, папярэджвае і не забываецца ніколі.

Iншыя месцы

Каментарыі

Загрузка карты...