Аўдыягід

Апісанне

Возера знаходзіцца практычна ў цэнтры Навагрудскага ўзвышша, у 22 кіламетрах ад старажытнага Навагрудка. Возера амаль ідэальнай круглай формы. Крышталёва чыстая вада, дубы-гіганты на маляўнічых берагах навяваюць легенды пра тысячагадовыя загадкі возера. Гэта самае загадкавае з азёр Беларусі. Вада ў ім мяккая і чыстая, у яснае надвор’е праглядаецца дно нават на вялікай глыбіні. Паводле легенд Свіцязі, у ціхую ноч можна ўбачыць брук зніклага горада, які належыў князю Тугану. Горад пайшоў пад ваду разам з жыхарамі, якія замест жыцця ў няволі выбралі смерць.
Плошча возера 2,2 кв. км, а глыбіня складае каля 15 метраў. З возера выцякае рака Сваротва, і ў ім ёсць некалькі крыніц. Выявіць іх можна толькі зімой па месцах, дзе вада ніколі не замярзае. На берагах Свіцязі можна сустрэць рэдкія расліны, такія як лабелія Дортмана. Але самым загадкавым здаецца пражыванне тут рэдкага малюска – планарбіс стэльмахтыкус, вядомага толькі для азёр Францыі, Бельгіі і Германіі. І яшчэ ў возеры выяўлена рэдкая раслінная форма тэтрадыніум яванікум, якая характэрная толькі для далёкага вострава Ява. Вось такое загадкавае і цудоўнае беларускае возера Свіцязь.

Каментары

Загрузка карты...