Аўдыягід

Апісанне

Самае паўночнае з найбольш буйных па памеры азёр Беларусі. Па плошчы – 52,8 кв. км, яно саступае толькі возеру Нарач. Глыбіня – 7,5 метры. Характэрна Асвейскае тым, што ў цэнтры возера ёсць востраў, які быў заселены яшчэ нядаўна. Да сярэдзіны мінулага стагоддзя на ім жылі і працавалі людзі. Сёння там можна сустрэць толькі дзікіх жывёл, а пра былое жыццё людзей на востраве нагадваюць толькі старыя могілкі. Трапіць туды можна па спецыяльным пропуску, бо цяпер гэта тэрыторыя Асвейскага ландшафтнага заказніка.
Па адной з легенд, у возеры жылі насельнікі, вонкава падобныя на людзей. Яны часам дапамагалі людзям і адкрывалі для іх шлях да скарбаў. Толькі самыя сквапныя з людзей не вярталіся назад. І нават сёння рыбакі выконваюць рытуалы падрыхтоўкі да лоўлі рыбы, а калі нешта не выканалі, то двойчы на адным месцы не ловяць.

Каментары

Загрузка карты...