Аўдыягід
Апісанне
Самае глыбокае возера Беларусі знаходзіцца ў Глыбоцкім раёне Віцебскай вобласці, але называецца яно Доўгім. Яго глыбіня – 53,7 метра, а шырыня амаль у 20 разоў менш даўжыні, таму яно і «Доўгае».
Возера акружаюць высокія, 200 і больш метраў, стромкія схілы, яно як быццам знаходзіцца ў цясніне. Сонечныя прамяні не могуць пракрасціся глыбока, таму вада ў возеры халодная, нават летам.
Возера ледавіковага паходжання, яно ўтварылася прыкладна 20 тысяч гадоў таму, і з тых часоў у возеры Доўгім жыве рэліктавы рачок. Ён прыплыў з Паўночнага Ледавітага акіяна і затрымаўся на некалькі тысяч гадоў. Рачок сілкуецца аднаклетачным багавіннем і тым самым ачышчае ваду.
Возера Доўгае не падыходзіць для купання, але яно вельмі папулярна сярод дайвераў.
Каментарыі