Магілёўскі строй в Минске

Аўдыягід

Апісанне

«Магілёўскі строй» сфарміраваўся на тэрыторыі Падняпроўя ў межах сучасных раёнаў: Магілёўскага, Быхаўскага, Шклоўскага, Слаўгарадскага і Рагачоўскага. Жаночы касцюм складаецца з кашулі, камізэлькі (гарсэта), спадніцы-андарака, фартуха і чапца. Для кашулі гэтага строю характэрны адкладны каўнер, які ўпрыгожваўся арнаментам і вельмі ўдала спалучаўся з вышыўкай рукавоў. Узоры пераважалі геаметрычныя і ў асноўным чырвонага колеру з украпінамі чорнага. Любімы сюжэт тканіны для спадніцы – клетка з арнаментальным шлякам на падоле, гэта значыць: спалучэнне клятчастага малюнка, характэрнага для паўночна-заходняга стылю, і яркай палескай расфарбоўкі. Фартух звычайна шыўся з 3 полак белага полотна, таму і называўся ён «трыпольнік». Гарсэт з сіняга ці, як на малюнку, чырвонага аксаміту быў з абавязковай какетлівай баскай. Мужчынскі касцюм больш лаканічны. Ён складаецца з белай світы, падпаясанай тканым поясам, галаўнога ўбора – магеркі з лямцу і скураных пасталоў на нагах. Такі абутак яшчэ называўся «хадакі» або «поршні». Усе элементы святочнага касцюма былі ў асноўным святочнага белага колеру. А пад світай – таксама белыя «нагавіцы» і «кашуля». На малюнку світа, паверце, прыкрыла «багатую» вышыўку манішкі на мужчынскай кашулі.

Каментары

Загрузка карты...