Манумент Перамогі

г. Мінск, пл. Перамогі
  • (0)
Паведаміць пра памылку Я ўладальнік

Аўдыягід

Апісанне

У самым цэнтры Мінска на плошчы Перамогі стаіць манумент-абеліск, які і даў назву плошчы, якая да гэтага называлася Круглай. У нашы дні плошча па форме авальная, а манумент Перамогі стаў адным з сімвалаў Мінска, да яго падчас афіцыйных урачыстасцяў ускладаюць кветкі і вянкі, стаіць ганаровая варта. Гэта святое месца для сталіцы і для краіны ў цэлым, тут увекавечана памяць пра воінаў Савецкай Арміі і партызанаў, якія загінулі ў баях за Радзіму. Манумент усталяваны ў 1954 годзе, а ў ліпені 1961 года ля яго падножжа быў запалены Вечны агонь. 38-мятровы гранітны абеліск, увянчаны трохмятровым малюнкам ордэна Перамогі з бронзы і смальты (цёмнае непразрыстае шкло, якое выкарыстоўвалася для вырабу мазаічных пано). Ля асновы абеліска – сімвалічны меч Перамогі. Цікава аформленыя чатыры бакавыя грані помніка, так званыя гарэльефы. Яны выкананы з бронзы, і кожная скульптурная кампазіцыя мае сваю назву: «9 мая 1945 года» (скульптар А. Бембель), «Савецкая Армія ў гады Вялікай Айчыннай вайны» (скульптар С. Селіханаў), «Партызаны Беларусі» (скульптар А. Глебаў), «Слава загінуўшым героям» (скульптар З. Азгур). Цікава, што адзін з аўтараў манумента, беларускі архітэктар Георгій Заборскі распрацоўваў праект помніка яшчэ ў разгар вайны ў 1942 годзе. Пасля ранення ён лячыўся ў шпіталі ва ўральскім мястэчку Троіцк, і там ён на нейкіх абрыўках паперы і нават на бінтах рабіў накіды, эскізы помніка Героям вайны. Гэтыя задумкі ўвасобіліся ў жыццё, і сёння Плошча Перамогі з манументам у цэнтры – гэта любімае месца не толькі мінскіх маладых, але і ўсіх мінчан.

Iншыя месцы

Каментарыі

Загрузка карты...