Гісторыка-культурны комплекс «Лінія Сталіна»
Кантакты
Аўдыягід
Апісанне
Знаходзіцца ў 20 кіламетрах на паўночны захад ад Мінска каля вёскі Лашаны. Ён быў створаны да 60-годдзя Перамогі ў Вялікай Айчыннай вайне, адкрыты ў чэрвені 2005 года і размешчаны на месцы пабудаванага ў пачатку 30-х гадоў Мінскага абарончага ўмацаванага раёна. Сістэма ўмацраёнаў, пабудаваная ў 30-х гадах мінулага стагоддзя ўздоўж заходняй мяжы Савецкага Саюза, атрымала назву «Лінія Сталіна». На тэрыторыі Беларусі такіх раёнаў было тры. Пасля 1939 года дзяржаўная мяжа на заходніх рубяжах змянілася, збудаваныя ўмацаванні аказаліся ўнутранымі. Да пачатку Вялікай Айчыннай вайны яны некалькі страцілі сваё стратэгічнае значэнне і першараднасць, але ў чэрвені 1941 года Мінскі ўмацаваны раён хоць і не спыніў ворага, але на тры дні затрымаў прасоўванне фашыстаў да Мінска. Чырвонаармейцы мужна змагаліся з няроўнымі сіламі праціўніка. Зараз тут музей пад адкрытым небам, акрамя адноўленых дотаў (по-русски ДОТ – долговременная оборонительная точка), супрацьтанкавых і супрацьпяхотных загарод працуе экспазіцыя ваеннай тэхнікі. Комплекс інтэрактыўны, тут можна пакатацца на танку, стаць наводчыкам сапраўднай гарматы і нават пастраляць халастымі патронамі з розных відаў зброі: рэвальвера, вінтоўкі, кулямёта. Але ўсё ж «Лінія Сталіна» – гэта перш за ўсё напамін пра вайну, і хай на зямлі калі і гучаць стрэлы, то толькі халастыя і выключна ў выглядзе салютаў і феерверкаў, ты згодны?
Відэа прадастаўлена Дзіцячай тэлестудыяй «Пражэктар» - пазнавальны тэлепраект для ўсёй сям'і «Беларусь на далоньцы».
Аўтар праекта, рэжысёр - Ткачэнка Вера Віктараўна
Каментарыі