Мірскі замак

Гродзенская вобл., Карэліцкі раён, г. п. Мір, вул. Чырвонаармейская, 2
  • (1)
Паведаміць пра памылку Я ўладальнік

Кантакты

Апісанне

Мірскі замак. Велічны, самы пазнавальны з беларускіх замкаў, выбітны твор беларускага дойлідства эпохі феадалізму, наш нацыянальны здабытак. З 2000 года Мірскі замак унесены ў Спіс сусветнай спадчыны ЮНЕСКА.
Знаходзіцца ў гарадскім пасёлку Мір Карэліцкага раёна Гродзенскай вобласці. Замак пабудаваны з каменя і цэглы чырвонага колеру ў пачатку XVI стагоддзя магнатам Юрыем Іллінічам. Архітэктурны стыль – позняя готыка і рэнесанс. З 1568 года належаў Радзівілам. А ў XIX стагоддзі – Вітгенштэйнам і Святаполк-Мірскім. Першапачаткова замак – гэта крэпасць, абнесеная з трох бакоў магутнымі абарончымі сценамі з чатырма вежамі па кутах. Вакол – земляны вал вышынёй каля 10 метраў і роў з вадой. З чацвёртага боку крэпасць прыкрывалася возерам. Пасярэдзіне заходняй сцяны знаходзілася пятая самая высокая вежа-брама, з аркай уезду, а перад ёй – пад’ёмны мост. У канцы XVI стагоддзя замак быў пераабсталяваны Радзівіламі пад загарадную рэзідэнцыю. На ўнутраным двары пабудаваны 3-павярховы палац, у якім было каля 40 пакояў, упрыгожаных ляпнінай, разьбой і габеленамі. У выніку войнаў і аблог XVII, XVIII, XIX стагоддзяў замак моцна пацярпеў. Доўгі час ён быў закінуты. Адам Міцкевіч у сваёй паэме «Пан Тадэвуш» так апісаў яго стан у пачатку XIX стагоддзя:
«Вось вежа, што над ранняю імглой тырчэла,
Вышэйшаю здалася мо ўдвая; блішчэла
На блясе сонца - дах, як золатам, быў крыты,
Вясёлкамі цвілі кавалкі шыб пабітых».
Але цяпер ён адноўлены, рэканструяваны, набыў рысы барока і рамантызму і сустракае гасцей. Тут працуе Музей Мірскага замка з цікавай экспазіцыяй, для наведвання адкрыты залы з адноўленымі інтэр’ерамі і нават ёсць замкавая гасцініца для турыстаў. Калі ты не быў у Мірскім замку, лічы, што многае страціў. Інтэрнэт не заменіць сапраўднага, тым больш што яно даступна. Наганяй…

Iншыя месцы

Каментары

avatar
Svetlana
Атмосферное место
10.09.2019
Загрузка карты...