Аўдыягід
Паглядзі ўважліва на тэрыторыю Рэспублікі Беларусь, яна аконтурана на карце чырвонай лініяй дзяржаўнай граніцы. На захадзе Беларусь мяжуе з Польшчай, на паўночным захадзе – з Літвой і Латвіяй, на поўначы... Чытаць далей
Паглядзі ўважліва на тэрыторыю Рэспублікі Беларусь, яна аконтурана на карце чырвонай лініяй дзяржаўнай граніцы. На захадзе Беларусь мяжуе з Польшчай, на паўночным захадзе – з Літвой і Латвіяй, на поўначы і ўсходзе – з Расіяй, а на поўдні – з Украінай. На карце назвы краін-суседзяў падпісаныя чырвоным колерам.
Сёння Беларусь, Расія, Польшча, Літва і Латвія – самастойныя, незалежныя дзяржавы. Мы належым да розных інтэграцыйных сістэм: Беларусь, Расія і Украіна ўваходзяць у Садружнасць Незалежных Дзяржаў, а Польшча, Літва і Латвія – члены Еўрапейскага Саюза. Але гэта не перашкаджае Беларусі падтрымліваць дружалюбныя адносіны і супрацоўнічаць не толькі з найбліжэйшымі суседзямі, але і з усімі міралюбівымі краінамі свету.