Аўдыягід
Беларусь мае выгаднае геаграфічнае становішча. І заўсёды мела. У IX–XIII стагоддзях па сучаснай тэрыторыі нашай краіны праходзіў старажытны шлях «з варагаў у грэкі». На карце ты можаш прасачыць за сінімі... Чытаць далей
Беларусь мае выгаднае геаграфічнае становішча. І заўсёды мела. У IX–XIII стагоддзях па сучаснай тэрыторыі нашай краіны праходзіў старажытны шлях «з варагаў у грэкі». На карце ты можаш прасачыць за сінімі стрэлкамі гэтага шляху, якія ідуць уздоўж рэк з поўначы на поўдзень, а дзесьці стрэлкі праходзяць па сушы. Рэкі Заходняя Дзвіна і Дняпро нават без злучных водных артэрый злучалі два моры: Балтыйскае і Чорнае. Гэта быў, перш за ўсё, гандлёвы шлях, які звязваў скандынаўскія землі нарманаў, якіх называлі яшчэ вікінгамі, варагамі, з цэнтрам старажытнай Візантыі – Канстанцінопалем (Царградам). Караблі па рэках везлі тавары, а дзе не было рэк, волакам перацягваліся па сушы. Водныя каналы, якія злучаюць рэкі, з’явіліся на беларускіх землях значна пазней – у XVIII–XIX стагоддзях.