Аўдыягід

У беларусаў вельмі старажытная гісторыя, такая старажытная, што гісторыкі дагэтуль спрачаюцца, адкуль пайшлі беларусы. На нашай сучаснай тэрыторыі з старажытных часоў жылі розныя плямёны і народы. IX–X стагоддзі, большую частку... Чытаць далей
У беларусаў вельмі старажытная гісторыя, такая старажытная, што гісторыкі дагэтуль спрачаюцца, адкуль пайшлі беларусы. На нашай сучаснай тэрыторыі з старажытных часоў жылі розныя плямёны і народы. IX–X стагоддзі, большую частку тэрыторыі Беларусі засялілі ўсходнія славяне: дрыгавічы, крывічы, радзімічы. Яны і лічацца нашымі продкамі. На карце белымі лініямі (у асноўным яны ідуць уздоўж рэк) пазначаны межы тэрыторый плямёнаў і падпісаны іх назвы. Ты можаш прасачыць за рассяленнем нашых продкаў па апісанні межаў.
У X–XI стагоддзях на землях сучаснай Беларусі з’явілася Полацкае княства. Яно было пачаткам, «калыскай» беларускай дзяржаўнасці. Пазней, з XIII стагоддзя нашы землі сталі часткай Літоўскага княства, якое ў канцы XIV атрымала назву Вялікага Княства Літоўскага, Рускага і Жамойцкага, а скарочана – ВКЛ. Праз 300 гадоў ВКЛ і Каралеўства Польскае аб’ядналіся ў федэратыўную дзяржаву, і мы сталі часткай Рэчы Паспалітай. У канцы XVIII стагоддзя Рэч Паспалітая спыніла сваё існаванне, беларускія землі апынуліся ў складзе Расійскай імперыі. Пасля Кастрычніцкай рэвалюцыі 1917 года перастала існаваць Расійская імперыя. У 1919 годзе была ўтворана Беларуская Савецкая Сацыялістычная Рэспубліка (БССР), якая ў якасці адной з 15 рэспублік стала часткай дзяржавы «Саюз Савецкіх Сацыялістычных Рэспублік (СССР)». І, нарэшце, 1991 год. Спыніў сваё існаванне Савецкі Саюз. Утварылася незалежная суверэнная дзяржава Рэспубліка Беларусь. Беларусь, у якой сёння мы і жывём.
loader
Загрузка карты...