Аўдыягід
Рэспубліка Беларусь у эканамічным плане – краіна з высокім развіццём прамысловасці і сельскай гаспадаркі.
Вядучая роля ў прамысловай вытворчасці рэспублікі належыць машынабудаванню, хімічнай, лёгкай і харчовай прамысловасці.
Сельская гаспадарка Беларусі... Чытаць далей

Сельская гаспадарка Беларусі з’яўляецца высокаінтэнсіўнай і спецыялізуецца на вытворчасці збожжа, лёну, бульбы, мяса і малака. З напрамкаў жывёлагадоўлі ў нашай краіне пераважае развядзенне кароў (буйной рагатай жывёлы), свіней і птушкі. А ў раслінаводстве галоўнымі культурамі з’яўляюцца жыта, бульба і лён. Прадукцыю сельскай гаспадаркі ў тым ці іншым выглядзе мы спажываем кожны дзень, перш за ўсё, гэта тое, што мы ямо. Большая частка сельскагаспадарчай прадукцыі, вядома, праходзіць апрацоўку на спецыяльных прадпрыемствах. І да нас прыходзіць у выглядзе натуральных, карысных і смачных прадуктаў. Беларускія каўбасы, сыры, малочныя прадукты, хлеб любім не толькі мы, але і нашы замежныя суседзі. Прадпрыемствы харчовай прамысловасці размяшчаюцца па ўсёй тэрыторыі Беларусі. Найбуйнейшыя малочныя камбінаты працуюць у Глыбокім, Тураве, Рагачове. Самыя буйныя і вядомыя сваёй прадукцыяй мясакамбінаты рэспублікі – у Мінску, Оршы, Барысаве, Бярозе, Слоніме.
Вядучымі напрамкамі беларускага машынабудавання з’яўляецца вытворчасць аўтамабіляў і трактароў. БелАЗ, МАЗ, МТЗ – флагманы беларускага машынабудавання.
Беларусь – спартыўная краіна. Здароўю людзей, развіццю фізічнай культуры і спорту надаецца вялікая ўвага з боку нашай дзяржавы. Для заняткаў спортам у Беларусі пабудавана больш за 20 тысяч спартыўных збудаванняў. Кожны абласны цэнтр мае свой палац спорту, а крытыя лядовыя пляцоўкі ёсць нават у некаторых раённых цэнтрах. У нас таксама нямала фізкультурна-спартыўных пляцовак сусветнага класа. Гэта комплексы «Мінск-Арэна» і «Чыжоўка-Арэна», цэнтры алімпійскай падрыхтоўкі «Раўбічы» і «Стайкі», гарналыжныя комплексы «Лагойск» і «Сілічы» і іншыя.