Аўдыягід
Апісанне
Выдатны дзяржаўны і грамадскі дзеяч Вялікага Княства Літоўскага, дыпламат. Ён займаў у свой час розныя пасады: пісара дзяржаўнай канцылярыі, падканцлера, канцлера, віленскага ваяводы, вялікага гетмана Княства Літоўскага. І на ўсіх пасадах ён праявіў сябе як мудры дзяржаўны муж, тонкі дыпламат і дасведчаны ваеначальнік. Усе свае веды і талент ён аддаваў служэнню Айчыне, і, абараняючы інтарэсы сваёй Радзімы, Леў Сапега не баяўся ісці на канфлікт з каралём і вялікім князем. Ён браў удзел у распрацоўцы Статута ВКЛ, які толькі дзякуючы намаганням Льва Сапегі быў прыняты ў 1588 годзе. Статут – гэта збор законаў ВКЛ і ўзор дасканаласці юрыдычнай думкі свайго часу, па сутнасці, першая ў Еўропе Канстытуцыя. Паводле яе, напрыклад, вышэйшыя дзяржаўныя пасады ў ВКЛ маглі займаць толькі выхадцы з Вялікага Княства Літоўскага. Тэкст Статута быў падрыхтаваны на старабеларускай мове, толькі потым ён быў перакладзены на польскую і рускую мовы. Леў Сапега ўсёй сваёй дзейнасцю стараўся захаваць незалежнасць сваёй Радзімы ад Масквы і Польшчы. Цягам 250 гадоў Статут «працаваў» на беларускіх землях, нават пасля ўваходжання іх у склад Расійскай імперыі.
Каментарыі