Аўдыягід
Апісанне
Яшчэ адзін слаўны сын Полацкай зямлі. Вучоны, асветнік, першадрукар, доктар медыцыны, філосаф-гуманіст, пісьменнік. Усё гэта – Францыск Скарына з Полацка. Дзякуючы яму беларусы далучыліся да цывілізаванага еўрапейскага свету: у 1517 годзе ён выдаў «Псалтыр» у перакладзе на старабеларускую мову. Гэта было ў Празе, затым была Вільня і заснаваная ім друкарня, першая ў ВКЛ. У 1522 годзе Францыск Скарына выдае «Малую падарожную кніжку», а ў 1525 – «Апостал». Такім чынам, беларусы чацвёртымі ў свеце атрымалі сваю «Біблію» – вечную кнігу, якая спрыяла пашырэнню ведаў, пісьменства, самасвядомасці. Многія гарады лічаць Скарыну «сваім», бо ён вучыўся і працаваў у Кракаве, Падуі, Балонні, Празе, Вільні. Але для нас ён – «Францыск з Полацка, літвін» – адзін з найвялікшых гістарычных дзеячаў і найбольш значных для Беларусі людзей.
Каментарыі