Бярэзінскі біясферны запаведнік

Віцебская вобл., Лепельскі раён, в. Домжарыцы, вул. Цэнтральная, 3
  • (1)
Паведаміць пра памылку Я ўладальнік

Кантакты

Аўдыягід

Апісанне

Бярэзінскі біясферны запаведнік. Адна са старэйшых прыродаахоўных тэрыторый нашай краіны, жамчужына Беларускага Паазер’я. Год заснавання – 1925, а пачыналася ўсё з бабра, калі навуковая экспедыцыя выявіла тут, у вярхоўях ракі Бярэзіна, каля 20 калоній рачнога бабра. Гэты звярок на той час неміласэрна нішчыўся з-за свайго футра і лічыўся зніклым з тэрыторыі Беларусі. Запаведнік плошчай 85,2 тысячы гектараў знаходзіцца на тэрыторыі Лепельскага і Докшыцкага раёнаў Віцебскай вобласці і Барысаўскага раёна Мінскай вобласці. У 1979 годзе атрымаў статус біясфернага. Тут пад аховай знаходзяцца 4 экасістэмы: лес, луг, рэкі і балоты. Балоты займаюць 60 працэнтаў тэрыторыі. Рэдкая па разнастайнасці дзікая прырода запаведніка прадстаўлена найбагацейшай флорай і фаўнай. Больш за 2000 відаў раслін, з іх каля 80 унесены ў Чырвоную кнігу Рэспублікі Беларусь. Больш за 200 відаў птушак. 56 відаў млекакормячых і сярод іх так званая «вялікая еўрапейская пяцёрка»: зубр, лось, мядзведзь, воўк і рысь. Прычым толькі тут іх можна ўбачыць у такім складзе адначасова. Сярод жывёльнага свету запаведніка 108 «чырванакніжнікаў».
Бярэзінскі біясферны запаведнік праводзіць вялікую навуковую працу па вывучэнні і захаванні рэдкіх і знікаючых відаў дзікай прыроды. Ён адкрыты для наведвальнікаў, шчодра дзеліцца ведамі і наколькі магчыма «паказвае» сябе з дапамогай вальераў, гадавальнікаў. А яшчэ – проста шпацыраў па лесе. Нядаўна тут стала магчымым прагуляцца і ноччу па «сцежцы міфаў», дзе чакае сустрэча з Балотнікам і яго сябрамі: Хапуном, Кікімарай, Зюзям. Калі ты, вядома, не з палахлівых…

Відэа прадастаўлена Дзіцячай тэлестудыяй «Пражэктар» - пазнавальны тэлепраект для ўсёй сям'і «Беларусь на далоньцы».
Аўтар праекта, рэжысёр - Ткачэнка Вера Віктараўна

Відэа

Iншыя месцы

Каментарыі

Загрузка карты...