Мэта праекта - зацікавіць дзяцей і іх бацькоў і пашырыць веды аб сваёй Радзіме. Даць займальную інфармацыю пра славутасці краiны, дапамагчы ў выбары цікавых для наведвання месцаў і, такім чынам, зрабіць жыццё дзяцей больш насычаным і разнастайным.


Дарагі сябар!

Хочаш трохі павандраваць? Мы адпраўляемся ў дарогу і запрашаем цябе з намі. Падарожнічаць будзем па прасторах нашай Радзімы з поўначы на поўдзень ці як ты захочаш. А наш спадарожнік і даведнік – гэта выдатная інтэрактыўная карта для дзяцей «Мая Радзіма – Беларусь», і яна перад табой. Разам мы навучымся «чытаць» карту і даведаемся шмат новага і цікавага:.

- разгледзім сцяг і герб нашай дзяржавы;

- пазнаёмімся з гісторыяй, даведаемся, якімі былі тэрыторыі рассялення нашых продкаў: дрыгавічоў, крывічоў, радзімічаў;

- пройдземся па старажытных гарадах і выбітных архітэктурных збудаваннях;

- пабачым узвышшы і раўніны, рэкі і азёры;

- сустрэнемся з жывёламі і раслінамі;

- даведаемся, якую вопратку насілі ў розных кутках Беларусі і як яна называлася;

- пазнаёмiмся са знакамітымі людзьмі зямлі беларускай, яе ўраджэнцамі: асветнікамі, вучонымі, паэтамі і пісьменнікамі;

- пацікавімся, дзе і што вырабляюць і вырошчваюць на родных прасторах.

На нашай карце Беларусь такая, якой мы яе любім.

У добры шлях!!!

РУП «Белкартаграфія»

Пр. Машэрава, 17А, 220029, Мінск

Тэлефон: 8 (017) 284-71-59
Факс: 8 (017) 334-81-54
E-mail: kartograf@belkarta.by

www.belkarta.by
www.белкартография.бел
shop.belkarta.by



© Рэспубліканскае ўнітарнае прадпрыемства РУП «Белкартаграфія» Дзяржаўнага камітэта па маёмасці Рэспублікі Беларусь, 2023 г.