Францішак Багушэвіч в Минске

Францішак Багушэвіч

Музей-сядзіба. Гродзенская вобл., Смаргонскі р-н, аг. Кушляны
  • (0)
Паведаміць пра памылку Я ўладальнік

Аўдыягід

Апісанне

Паэт XIX стагоддзя. Гэта яму належаць словы: «Не пакідайце ж мовы нашай беларускай, каб не ўмёрлі». Знаёмыя словы ўсім, хто быў у Нацыянальнай бібліятэцы Беларусі, яны высечаныя ў камені перад уваходам. Францішак Багушэвіч па праву лічыцца заснавальнікам беларускай літаратуры. За сваё жыццё паэт паспеў пабыць настаўнікам, адвакатам, журналістам і нават паваяваць: ён быў удзельнікам паўстання пад кіраўніцтвам Кастуся Каліноўскага. Большая частка твораў Францішка Багушэвіча не захавалася, але два яго зборнікі «Дудка беларуская» і «Смык беларускі» вывучаюцца дагэтуль і дзівяць сваёй праўдзівасцю. Даступнай простай мовай ён уздымаў няпростыя пытанні жыцця людзей, ён «даў мужыку голас». Пісаў ён пад простымі псеўданімамі: Мацей Бурачок, Сымон Рэўка – і адкрыў усяму свету «цэлую нацыю, сказаўшы пра тое, што ёсць беларуская мова».

Каментарыі

Загрузка карты...