Гомельскі палацава-паркавы ансамбль

г. Гомель, пл. Леніна, 4
  • (1)
Паведаміць пра памылку Я ўладальнік

Кантакты

Аўдыягід

Апісанне

Гомельскі палацава-паркавы ансамбль. Ён пабудаваны ў стылі класіцызму, знаходзіцца ў самым цэнтры Гомеля і з’яўляецца выдатным помнікам палацава-паркавай архітэктуры 2-й паловы XVIII – сярэдзіны XIX стагоддзя. Архітэктурны ансамбль уключае ў сябе палац, парк, сабор і капліцу. На нашай карце паказаны палац. Ён з’яўляецца цэнтрам ансамбля і называецца Гомельскі палац або палац Румянцавых – Паскевічаў (па прозвішчах былых уладальнікаў). Палац быў закладзены ў 1777 годзе генерал-фельдмаршалам Пятром Румянцавым неўзабаве пасля таго, як ён атрымаў Гомель у падарунак ад Кацярыны II. Імператрыца шчодра раздавала далучаныя да Расіі беларускія землі сваім фаварытам. Граф Румянцаў быў адным з іх. Гомель у той час быў драўляным або «саламяным», як яго яшчэ называлі. Палац пачалі ўзводзіць на месцы ранейшых земляных умацаванняў і драўлянага замка. Будаўніцтва вялося ў некалькі этапаў. Спачатку быў узведзены галоўны корпус, а праз 20 гадоў – два флігелі з калонамі. Пасля пераходу палаца ў 1835 годзе ва ўласнасць Паскевічаў, ён быў рэканструяваны і дабудаваны. Над ім з самага пачатку працавалі архітэктары Аляксееў, Бланк, Ідзкоўскі. Багатыя залы палаца ўпрыгожвалі ляпніна і жывапіс.
Палац быў разбураны і спалены ў час Вялікай Айчыннай вайны. Аднаўленне гэтага архітэктурнага помніка пачалося ў 1969 годзе. Сёння палацава-паркавы ансамбль – жамчужына Гомеля і любімае месца адпачынку гараджан. Тут размяшчаецца абласны краязнаўчы музей. Акрамя таго, палац і ў нашы дні выконвае «ролю» палаца, дзе праводзяцца прыёмы, балі, шлюбы. Гэта значыць, па-ранейшаму служыць людзям у іх вечных памкненнях «дакрануцца да прыгожага».

Iншыя месцы

Каментарыі

Загрузка карты...