Нацыянальны парк «Прыпяцкі»

Гомельская вобл., Петрыкаўскі раён, аг. Ляскавічы, вул. Аляксандры Глушко, 7А
  • (1)
Паведаміць пра памылку Я ўладальнік

Кантакты

Аўдыягід

Апісанне

У міжрэччы рэк Прыпяць, Сцвіга і Убарць у 1969 годзе ў мэтах захавання ўнікальнай прыроды Палесся быў створаны «Прыпяцкі ландшафтна-гідралагічны запаведнік». У 1996 годзе запаведнік быў ператвораны ў нацыянальны парк. Ён займае плошчу 88 тысяч гектараў на тэрыторыі Жыткавіцкага, Петрыкаўскага і Лельчыцкага раёнаў Гомельскай вобласці. Тут пад аховай знаходзіцца ўвесь прыродны комплекс поймы Прыпяці з яе лясамі, лугамі і балотамі. Амаль 70% гэтай тэрыторыі занята лясамі з хвоі, граба, ясеня, вярбы і дуба. Дубровы тут – абарыгены, сярэдні ўзрост дрэў каля 200 гадоў. У вёсцы Васілевічы жыве «цар-дуб» вышынёй 32 метры, дыяметр ствала 1,6 метра, а ў абхваце ён цэлых 4 з паловай метры. Флора нацыянальнага парку налічвае больш за 1000 відаў, 44 з якіх – «чырванакніжнікі». У фаўне 50 відаў млекакормячых, 246 відаў птушак. Характэрныя для гэтых месцаў прадстаўнікі жывёльнага свету з Чырвонай кнігі Беларусі – гэта шэры журавель, балотная сава, чорны бусел, балотная чарапаха і іншыя. У аграгарадку Ляскавічы ёсць выдатны Музей прыроды, з яго можна пачаць знаёмства з гэтым запаведным кутком Прыпяцкага Палесся. А, наогул, ты ведаеш, што беларускае Палессе называюць «лёгкімі» Еўропы? Павер, у гэтым нацыянальным парку ва ўсіх з’яўляецца «лёгкае дыханне»

Iншыя месцы

Каментарыі

Загрузка карты...