Нацыянальны парк «Нарачанскі»

Мінская вобл., Мядзельскі раён, к. п. Нарач, вул. Ленінская, 11
  • (1)
Паведаміць пра памылку Я ўладальнік

Кантакты

Апісанне

Гэтая ахоўная тэрыторыя была ўтвораная ў 1999 годзе на паўночным захадзе Беларусі, у межах 3-х абласцей: Мінскай, Віцебскай і Гродзенскай. Яе плошча каля 90 тысяч гектараў. У межах нацыянальнага парку размешчаны 43 возеры, у тым ліку 4 групы азёр: Нарачанская, Мядзельская, Балдуцкая і Свірская. Для захавання прыроднага комплексу азёр і азёрных ландшафтаў і была створана гэтая ўнікальная прыродная скарбніца. А «жамчужына» ў ёй, вядома, самае вялікае возера Беларусі – Нарач.
Разнастайная флора і фаўна гэтых месцаў. 1400 відаў раслін, з якіх 107 занесены ў Чырвоную кнігу Беларусі (баранец звычайны, ветраніца лясная, прастрэл лугавы і іншыя). Сярод ахоўных раслін знаходзіцца і самая прыгожая беларуская архідэя – венерын чаравічак. Фаўна парку налічвае 326 відаў пазваночных жывёл (тут сустракаюцца лось, кабан, казуля, янотападобны сабака, высакародны алень), 220 відаў птушак, з якіх больш за 50 «чырванакніжнікаў» (даўганосы крохаль, скапа, чорны бусел, шэры журавель і іншыя), каля 35 відаў рыб.
На тэрыторыі нацыянальнага парку размешчана самая вялікая курортная зона, якая прыцягвае гасцей з усяго свету сваімі маляўнічымі краявідамі, чыстымі азёрамі і рэкамі, гаючымі крыніцамі і камфартабельнымі гатэлямі, санаторыямі і курортна-аздараўленчымі базамі.

Iншыя месцы

Каментары

Загрузка карты...