Нацыянальны парк «Браслаўскія азёры»
Кантакты
Аўдыягід
Апісанне
Нацыянальны парк «Браслаўскія азёры». У 1995 годзе на тэрыторыі Беларускага Паазер’я для захавання прыроднага комплексу Браслаўскіх азёр з незвычайным рэльефам і першароднай прыродай быў створаны нацыянальны парк. Яго плошча 64,4 тысячы гектараў, размешчаны на тэрыторыі Браслаўскага раёна Віцебскай вобласці. Унікальны прыродны комплекс з багатай флорай і фаўнай. Больш за 1200 відаў раслін, 42 з іх ахоўныя і сярод іх надбароднік бязлісцевы. Гэтая лясная архідэя больш за 80 гадоў лічылася зніклай з тэрыторыі Беларусі. 312 відаў пазваночных жывёл, 216 відаў птушак. На тэрыторыі нацыянальнага парку сустракаюцца жывёлы розных прыродных зон: лось, кабан, заяц-бяляк, цецярук, глушэц – прадстаўнікі лясной зоны. Чорнаваллёвая гагара, жоўтая пліска – жыхары тундры. А вось шэрая курапатка і заяц-русак – гэта лесастэпавыя «госці», добра прыжыліся ў гэтых дзіўных месцах. Край блакітных азёр, рэк і ручаёў, найчысцейшага паветра і незвычайнай прыгажосці прыроды прыцягвае беларусаў і замежных гасцей як месца адпачынку і натхнення.
Каментарыі