Аўдыягід
Апісанне
Самы ўшанаваны з беларускіх валуноў – гэта свяшчэнны «Барысаў камень», які знаходзіцца ў Полацку каля Сафійскага сабора. Такіх камянёў вядома шэсць, сваю назву яны атрымалі дзякуючы полацкаму князю Барысу Усяслававічу, па загадзе якога валуны ператварыліся ў своеасаблівыя алтары з высечанымі на іх крыжамі і надпісамі. Камень, які размешчаны каля Сафійскага сабора, называюць яшчэ «Барыс-Хлебнік», і гэта не выпадкова: ён як быццам нагадвае пра сувязь часоў і пра тое, што для нашых продкаў быў важны не толькі «хлеб надзённы», але і «хлеб духоўны».
Каментарыі