Аўдыягід

Апісанне

Мінск – сталіца нашай дзяржавы, горад з колькасцю насельніцтва амаль 2 мільёны чалавек (1 982,4 тыс.), размешчаны ў самым цэнтры краіны. Гэта палітычны, эканамічны, навуковы і культурны цэнтр Беларусі. У ім знаходзяцца галоўныя навучальныя ўстановы і прамысловыя прадпрыемствы. Мінск – горад тэатраў, музеяў, спартыўных збудаванняў, цікавых гістарычных месцаў і помнікаў архітэктуры. Гэта адзіны горад у краіне, дзе ёсць метро. Да 1939 года Мінск называўся Менскам. Назву сваю ён атрымаў, хутчэй за ўсё, ад ракі Менкі, прытоку Свіслачы, на берагах якой пасяліліся нашы продкі. Па іншай версіі, назва паходзіць ад імя Мянеска, чалавека, пасяліўшагася тут першым. Ён, магчыма, быў млынаром. Ёсць яшчэ версія паходжання назвы ад слова «мена», «мяняць», бо тут было скрыжаванне гандлёвых шляхоў і ішоў абмен таварамі. Першая згадка пра Мінск адносіцца да 1067 года, г. зн. гораду ўжо 952 гады. Сталіцай ён стаў параўнальна нядаўна, роўна 100 гадоў таму, калі была ўтворана Беларуская Савецкая Сацыялістычная Рэспубліка. Магдэбургскае права Мінск атрымаў у 1499 годзе. Будынак ратушы, у якім знаходзілася гарадская ўлада таго часу з канцылярыяй, казной і архівам, не захаваўся і быў адноўлены ў 2004 годзе. Мінская ратуша сёння ўпрыгожвае горад і плошчу Свабоды, дзе яна стаіць на сваім ранейшым месцы. Сучасны Мінск – гэта не толькі сталіца незалежнай Рэспублікі Беларусь і галоўны горад краіны, але і горад, якім мы ганарымся і любім за яго прыгажосць, чысціню, камфортнасць і гасціннасць. Гэта адчуваюць усе: і той, хто тут жыве, і той, хто хоць бы раз пабываў у Мінску.
Герб быў прысвоены, ці як было прынята выражацца ў той час – падараваны, Мінску ў 1591 годзе, ужо пасля атрымання горадам магдэбургскага права. За сваю чатырохсотгадовую гісторыю ён змяніўся нязначна: у перыяд уваходжання ў склад Расійскай імперыі да асноўнай выявы быў дададзены двухгаловы арол. Але асноўная выява герба захавана – вобраз Святой Дзевы Марыі на блакітным фоне. Герб і сёння ўпрыгожвае сталіцу, яе вуліцы і плошчы, адміністрацыйныя будынкі і сцяг горада Мінска. Дзева Марыя з паднятымі ў малітве рукамі стаіць над горадам у акружэнні анёлаў і херувімаў, дабраслаўляючы яго жыхароў: «Божа, захоўвай Мінск». А Мінск захоўвае свае традыцыі, шануе гісторыю і скіраваны ў будучыню.

Каментарыі

avatar
Константин
Любимый город!
30.08.2019
avatar
Александр
Гербы отображены не только для областных городов, а также почему-то еще для Турова и Полоцка, поэтому не опнятен принцип выбора городов для отображения гербов... Также не понятен принцип выбора городов для отображения на картоснове Белкартографии - почему-то отсутсвуют такие древние и крупные города, как например Лида, Слуцк, Барановичи и др., вместе с тем есть такие молодые, как Солигорск и такие маленькие нас.пункты как Мураванка, Сынкавичи и др.
06.09.2019
avatar
иван
супер красивый город
21.10.2019
Загрузка карты...