58
Аўдыягід
Апісанне
У сярэдзіне 1960-х гадоў у нашай краіне пачала стварацца нафтаздабываючая і нафтаперапрацоўчая прамысловасць. Здабыча нафты ў Беларусі вядзецца з 1965 года. На паўднёвым усходзе краіны адкрыта больш за 185 радовішчаў нафты з запасамі ў мільёны тон. Найбуйнейшыя радовішчы: Рэчыцкае, Асташковіцкае, Вішанскае, Заходне-Цішкоўскае. На базе нафтаздабычы стала развівацца і нафтаперапрацоўка. Найбуйнейшыя прадпрыемствы знаходзяцца ў Мазыры і Наваполацку.
Каментарыі