Парк высокіх тэхналогій
Кантакты
Аўдыягід
Апісанне
Інфармацыйныя тэхналогіі трывала ўвайшлі ў наша жыццё, якое ўжо нельга ўявіць без камп’ютара або мабільнага тэлефона. У Беларусі паспяхова развіваецца новая галіна эканомікі – лічбавая, IT-галіна або сфера. І нават ёсць свая «сіліконавая даліна». Пачаткам лічыцца 2005 год, калі выйшаў Дэкрэт Прэзідэнта пра стварэнне Парка высокіх тэхналогій. Працаўнікі IT-сферы – айцішнікі, і мы ўсе ведаем, што ў іх высокія заробкі. Але тое, што яны займаюцца распрацоўкай і экспартам камп’ютарных і інфармацыйных паслуг, а гэта прыносіць грошы не толькі ім, але і краіне, ведаюць не ўсе. І што беларускія праграмісты высока цэняцца як адны з лепшых у свеце. 80 адсоткаў праграмнага забеспячэння, якое вырабляецца ў Парку высокіх тэхналогій, экспартуецца ў ЗША, Канаду, краіны Еўропы, Расію. Ведаеш, дзе беларускія айцішнікі атрымліваюць адукацыю? У сябе на Радзіме, у такіх ВНУ як БДУІР і БДУ. Вазьмі сабе на заметку – Беларускі дзяржаўны ўніверсітэт інфарматыкі і радыёэлектронікі і Беларускі дзяржаўны ўніверсітэт (механіка-матэматычны факультэт і факультэт прыкладной матэматыкі і інфарматыкі).
Каментарыі